Мы жывём, пакуль помнім. Мы жывыя, пакуль нас помняць...
Ала - былая вёска Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, якая была вядома амаль з канца 18 века. У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары суседніх вёсак хавалісь ў Але і ў бліжэйшым лесе.
Сама Ала была акупавана ў 1941 годзе. 14 студзеня 1944 года вёску акружыў карны атрад, і ўсіх жыхароў Алы, а таксама жыхароў блізкіх вёсак, загналі ў хаты і падажглі, а тых, хто пытаўся збегчы - расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жыўцом. Вельмі жахлівая колькасць мірных нявінных людзей тагда была жорстка забіта: 1758 чалавек, з ніх - 508 жанчын і 950 дзяцей. Пасля вайны вёска Ала так і не аднавілася.
У 1958 годзе на брацкай магіле, дзе былі захаваны мірныя жыхары і савецкія воіны (усяго - 2253 чалавека), быў паставлен помнік - скульптура салдата з вянком. Мемарыяльны комплекс "Ала" уключае ў сабе тры функцыянальныя зоны: уваходная група, мемарыяльная зона і пешаходны маршрут па былой вясковай вуліцы, які іх злучае.






