На галоўную старонку

Боркі - Магілёўская Хатынь

Трагедыя ў Борках адбылася 15 чэрвеня 1941 года. Гісторыкі Д. Жукаў і І. Каўтун ў сваёй працы "Паляўнічыя за партызанамі. Брыгада Дырлевангера" (рус. - "Охотники за партизанами. Бригада Дирлевангера"), спасылаючыся на нямецкія крыніцы, прыводзяць данясенне Оскара Дырлевангера аб "акцыы застрашавання" (рус. - "акция устрашения") ў Борках, ў якім пішацца, што «растрэляна жыхароў — 1112, плюс ліквідавана СД — 633. Ўсяго: 1745. Растрэляна пры спробе к уцёку — 282. Агульная колькасць: 2027». Такім чынам, гэтая карная аперацыя была самай масштабнай па колькасці ахвяраў на терыторыі Магілёўскай вобласці.

Першы помнік быў адкрыт ў 1959 годзе, які ўяўляе з сабе скульптурную кампазіцыю 3.5 метра ў вышыню, якая ўключае ў сабе фігуры воіна і жанчыны, якая ўскладае вянок.

Ў жніўне 2004 года ў Борках была збудавана капліца ў гонар абраза Божай Маці "Спагнанне загінуўшых", а 31 жніўня быў адкрыт мемарыяльны комплекс «Памяць спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», у які ўвайшлі: сцяна памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці і шэсць гранітных пліт з імёнамі назаўсёды загінуўных вёсак і звонам памяці над імі.

Ў 2020 годзе адбылась масштабная рэканструкцыя комплекса: помнік 1959 перанеслі на могілкі, спісак спаленых вёсак павялічыўся, былі пабудаваны новыя уражлівыя па сваёй творчаскай задумцы аб'екты: возбраз маці, якая схілілась над пустой калыскай, рэканструкцыі вуліцы з фрагментамі абпаленых зрубаў з тэкстамі ўспамінаў людзеё, якія выжылі, "Калодзеж" - месца жалобы аб закатаваных ў вайне дзецях і "Пламя" - палаючы амбар, ў якім ў агоніі кідаюцца фігуры людзей. Таксама была пастаўлена і музейная экспазіцыя ў будынке сельскага клуба Борак.

1 / 7
2 / 7
3 / 7
4 / 7
5 / 7
6 / 7
7 / 7